Эцьен Дзюмусцье
Эцьен Дзюмусцье | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1540[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1603[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Geoffroy Dumonstier[d] |
Дзеці | Pierre Dumonstier II[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эцьен Дзюмусцье (фр. Étienne II Dumonstier, 1520 ці 1540 — 23 кастрычніка 1603, Парыж, Францыя) — французскі прыдворны мастак каралёў з дынастыі Валуа і Генрыха IV Бурбона, прадстаўнік дынастыі мастакоў Дзюмусцье.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1520 ці 1540 гадах. Старэйшы сын мастака Жафруа Дзюмусцье, брат мастакоў П’ера і Косма II Дзюмусцье. Верагодна, вучыўся жывапісу ў свайго бацькі і Франсуа Клуэ. Яго імя з’яўляецца ўпершыню ў дакументах на выплату заробку каралём у 1568 годзе. Сума заробку 400 ліўраў — амаль у два разы большая, чым у Франсуа Клуэ, нягледзячы на маладосць мастака. Захаваліся і іншыя дакументы на выплаты Эцьену Дзюмусцье каралеўскага заробку.
У 1569—1570 годзе Эцьен разам з братам П’ерам быў пасланы Кацярынай Медычы ў Вену. Тут яны выконвалі работы для імператарскага двара Максіміліяна ІІ. Даследчыкі мяркуюць, што Эцьен з’яўляўся даверанай асобай Кацярыны Медычы ў ажыццяўленні дыпламатычных місій.
Меў у Парыжы свой дом, выконваў абавязкі valet du chambre, быў прыдворным жывапісцам апошніх каралёў з дынастыі Валуа і Генрыха IV Бурбона. 1 красавіка 1574 года ён ажаніўся з Ганнай Ліньер, ад якой у яго быў сын, Жыль, які нарадзіўся ў тым жа годзе па дадзеных рэестра царквы Сен-Жэрмен-л’Асеруа. Пасля смерці жонкі ён зноў ажаніўся 29 студзеня 1585 года з Мары Лесаж. Яго сын ад гэтага шлюбу, які нарадзіўся ў канцы 1585 года, П’ер II, стаў вядомым мастаком. Даніель Дзюмусцье — самы знакаміты ў гэтай сям’і, магчыма, быў вучнем Эцьена, які даводзіўся яму дзядзькам. Вядома, што 29 жніўня 1603 года, незадоўга да смерці, Эцьен Дзюмусцье пражываў у Парыжы на Rue Des Quatre Fils. 27 верасня 1603 года ён цяжка захварэў. Сканаў мастак 23 кастрычніка 1603 года. Пахаваны ў царкве Сен-Жан-ан-Грэў.